У Гродне адкрылася ганаровае консульства Кыргызстана

5 Сакавіка 2017

Асноўная задача - дапамагаць бізнесменам запускаць выгадныя праекты, а таксама адкрываць перспектывы для супрацоўніцтва. У Гродне адкрылася ганаровае консульства Кыргызстана. Абласны цэнтр стаў першым рэгіёнам Беларусі, дзе пачала працу дыпламатычная ўстанова гэтай краіны.

Ігар Чывель, ганаровы консул Кыргызстана ў Беларусі:

"Калі браць глабальна, то, хутчэй за ўсё, развіццё эканамічных адносін больш за ўсё мае значэнне. Хоць зараз увесь тавараабарот вельмі невялікі - каля 3.5 мільёна долараў. Але, я думаю, што адкрыццё консульства будзе спрыяць таму, што ў нас з'явіцца база для кіргізскіх прадпрыемстваў, каб дэманстраваць сваю прадукцыю тут, у Беларусі, каб дэманстраваць турыстычныя магчымасці Кіргізіі".

Консульства будзе дапамагаць грамадзянам Кыргызстана вырашаць любыя пытанні. Дарэчы, у Гродне сёння вучацца дзясяткі студэнтаў з гэтай краіны, а праз беларуска-польскую мяжу ідзе вялікі паток тавараў, які транспартуюць кіргізскія перавозчыкі.