У Гродне пачала працу выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман"

22 сентября 2017

Дыпламаты, бізнесмены, прадстаўнікі міжнародных кампаній і дзелавых колаў з 15 краін. У Гродне пачала працу выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман".

Абласны цэнтр стаў эканамічнай пляцоўкай для міжнароднага дыялогу ўжо 19-ы раз. На амаль 2 тысячах квадратных метраў свае павільёны адкрылі больш за 160 кампаній і прадпрыемстваў з Беларусі, Літвы, Чэхіі, Румыніі, Расіі, Польшчы і іншых краін. У першы дзень працы бакі падпісалі шэраг пагадненняў, дамовіліся пра новыя інвестыцыі. Сёлета арганізатары робяць акцэнт на IT-індустрыі.

У рамках "Еўрарэгіёна" пройдзе і міжнародны інвестфорум, а таксама турыстычная выстава, актуальная ў святле бязвізавага рэжыму на Аўгустоўскім канале.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя