У Гродне будуць абмяркоўваць спецыфіку прыгранічнага і сусветнага рынку

22 мая 2014

Дактары навук, прафесары, маркетолагі-практыкі і эканамічныя кансультанты два дні ў Гродне будуць абмяркоўваць спецыфіку прыгранічнага і сусветнага рынку. Сярод удзельнікаў больш за 150 экспертаў з універсітэтаў Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Азербайджана. На парадку дня сярод агульных момантаў сацыяльна-эканамічныя аспекты глабалізацыі і актуальныя праблемы развіцця эканомікі Беларусі, а таксама мадэляванне эканамічных сістэм і працэсаў у супрацоўніцтве рынкаў суседніх краін. У тым ліку нашых найбліжэйшых суседзяў - Літвы і Польшчы. Дарэчы, многія з удзельнікаў займаюцца не толькі фундаментальнымі даследаванням, але і актыўна кансультуюць кампаніі і прадпрымальнікаў са сваіх краін.


Уладзімір Фацееў, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы: Першым чынам усіх зараз цікавяць пытанні развіцця ва ўмовах крызісу і ў паслякрызісны перыяд. Гэта асноўная такая праблематыка. Вялізны спектр пытанняў дзяржаўных эканамічных узаемаадносін ва ўмовах вось такіх, якія зараз адбываюцца, у тым ліку палітычныя. Абысці гэта мы не можам.


Гінтарас Шапарніс, дэкан факультэта сацыяльных навук Шаўляйскага ўніверсітэта, Літва: Нашы бізнесмены вельмі, я думаю, вельмі хочуць працаваць з бізнесменамі з Беларусі. І вы ведаеце, гэтыя сувязі ўжо ёсць і нямала іх працуе. Але мы думаем, што гэты рынак Беларусі нам вельмі карысны і мы можам тут таксама прапанаваць новыя справы і праекты.


Як адзначылі арганізатары гэтага эканамічнага форуму, спецыялісты з сямі прадстаўленых краін абмяркуюць і адну з самых вострых праблем сучаснага рынку - інвестыцыйную дзейнасць дзяржаўных і прыватных галін эканомікі. Метады прыцягнення замежных капіталаў для развіцця інавацыйных вытворчасцяў абяцаюць выліцца ў практычную сферу.