У дзяржказну Беларусі сёння пералічаны 500 мільёнаў долараў

30 марта 2016

500 мільёнаў долараў пералічаны сёння ў дзяржказну Беларусі ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паведамілі ў беларускім Мінфіне. Гэта першы транш крэдыту ў 2 мільярды долараў. Рашэнне аб яго выдзяленні фонд прыняў у канцы мінулага тыдня. Прадстаўнікі Еўразійскага банка развіцця растлумачылі, што пазыку дадуць Беларусі сям'ю часткамі на працягу трох гадоў. Астатнія шэсць пералічаць па меры выканання адпаведных умоў. З іх два траншы - сёлета, тры - у наступным і адзін - у 2018-м. Гэты крэдыт падтрымае праграму ўрада і Нацбанка Беларусі па стварэнні перадумоў эканамічнага росту і правядзенні рыначных рэформ.