У горадзе Высокае рыхтуюцца да абласнога свята "Дажынкі"

13 августа 2018

Ужо ўбрана 97 % плошчаў са збожжавымі. Засталося сабраць ураджай з 11 тысяч гектараў, у тым ліку проса і грэчку. І пакуль аграрыі збіраюць апошнія зярняткі, у горадзе Высокае рыхтуюцца да абласнога свята "Дажынкі". Абноўленымі паўстануць адзіны дзіцячы сад, цэнтр пазашкольнай работы, бібліятэка. Усяго ў спісе 40 аб'ектаў. Вядзецца добраўпарадкаванне двароў і вуліц, рамонт дамоў. Да свята працаўнікоў сяла тут замянілі амаль 3 кіламетры цеплатрасы. Высокае - адзін з тых гарадоў, дзе больш чым 30 гадоў не было капітальных рамонтаў жылфонду і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, таму "Дажынкам" у пяцітысячным прыгранічным горадзе рады. Больш прывабным ён стане і для турыстаў.

Аляксандр Рагальчук, старшыня Высокаўскага гарвыканкама: "Па-першае, не было стадыёна. У нас з'явяцца тры міні-стадыёны: для футбола, валейбола, баскетбола. Таксама дваровыя тэрыторыі былі ў вельмі дрэнным стане. Зараз усюды асфальтуюцца дарогі, пешаходы будуць з тратуарамі. Вулічнае асвятленне, дзіцячыя пляцоўкі. Горад змяніўся, гэта відаць".

Дадатковыя плошчы з'явіліся і ў гарадской паліклінікі. Замест аднаго корпуса будуць два. Уласны будынак у жаночай кансультацыі і аддзялення фізіятэрапіі. Рамонт вядзецца ў палатах і кабінетах Высокаўскай бальніцы. Закупліваецца новае медыцынскае абсталяванне - для дыягностыкі і абследавання пацыентаў.