У Гомельскай вобласці запусцілі першую ў рэгіёне ГЭС

20 мая 2020
Будаваць новае на гістарычным падмурку. Гэта агульная лінія дзяржавы і ў пытаннях духоўных, і ў практычных. На месцы першай беларускай ГЭС  праз 120  гадоў узвялі новую сучасную гідраэлектрастанцыю.  Інвестпраект  рэалізавалі  ў  Гомельскім рэгіёне - на рацэ Іпуць у Добрушы. Ганна Кавалёва  пра чыстую энергію.

450 кілават зялёнай энергіі  за гадзіну - рабочы максімум новай гідраэлектрастанцыі. Усяго ў Беларусі іх каля 25 - больш за ўсё ў паўночным рэгіёне. А вось для Гомельскай вобласці праект дэбютны. Станцыя працуе ўсяго на тры турбіны. Аднак і гэта не самая маленькая ГЭС па беларускіх мерках. 

Для 20-тысячнага Добруша  запуск станцыі - падзея гістарычная. На гэтым жа месцы яшчэ пры князю Паскевічу

120 гадоў  таму  была запушчана першая для Беларусі гідрастанцыя

З ёй у цэхі мясцовай папяровай фабрыкі прыйшло электрычнае асвятленне. Зялёная энергія запусціла і станкі прадпрыемства. Цяперашняя ГЭС  на анлайн-кіраванні і спраектаваная па агульнасусветных сучасных тэхналогіях. 

Пусканаладка доўжылася месяц. У выніку разам з энергааб’ектам райцэнтр атрымаў і новыя рабочыя месцы. Зараз станцыя працуе ў штатным рэжыме. Праўда, пакуль толькі на 70 %.

Будаўніцтва станцыі - інвестыцыйны праект

Наогул укладваць у зялёную энергетыку зараз - сусветная тэндэнцыя. Для сінявокай Беларусі  шлях больш  чым перспектыўны. Тым больш такія станцыі  не забруджваюць навакольнае асяроддзе. А попыт на чыстую энергію толькі павышаецца. Для прыкладу, толькі з Добрушскай ГЭС кантракты на пастаўку энергіі  заключаныя ўжо на 10 гадоў наперад.