У Гомельскай вобласці ў палі выведзеная амаль уся тэхніка

19 марта 2020
Працягваецца сяўба ранняй ярыны. У Гомельскай вобласці ў палі выведзеная амаль уся тэхніка. 

Траціна плану ўжо выкананая. Аграрыі ў першую чаргу нацэленыя на захаванне вільгаці ў глебе. У Лоеўскім раёне праца ідзе ў тандэме з меліяратарамі. З дапамогай спецыяльных земляных перамычак плануецца павысіць узровень грунтавых вод і такім чынам забяспечыць раслінам камфортныя ўмовы. А каб мэта была дасягнутая не толькі эфектыўна, але і хутка, частка гаспадарак увяла сістэму заахвочвання механізатараў за перавыкананне плану. Што да тэхнікі, яна ў цэлым па краіне гатовая на 93 працэнты. Паліва і ўгнаенняў нарыхтавана ў дастатковым аб'ёме. 

Пры найлепшых умовах надвор’я сяўбу ранняй ярыны на паўднёвым усходзе краіны плануюць завяршыць у найбліжэйшыя 10 дзён.