У Гомельскай вобласці ўжо ўбрана больш за 20 тысяч гектараў палёў

10 июля 2019

Усе раёны Гомельскай вобласці ўключыліся  ва ўборачную кампанію збожжавых. Ужо ўбрана больш  за 20 тысяч гектараў палёў. Найбольш актыўна работы вядуцца ў паўднёвай зоне рэгіёна. Там у першую чаргу ўбіраюць пшаніцу, а таксама жыта і трыцікале. Пакуль сярэдняя ўраджайнасць - 23 цэнтнеры з гектара. У некаторых раёнах  паказчыкі вышэйшыя  - да 28 цэнтнераў. Аграрыі вобласці імкнуцца правесці ўборку ў сціснутыя тэрміны. Аднак рабіць нейкія прагнозы пакуль рана. Дажджлівае надвор'е не дазваляе працаваць у палях штодня. Паралельна з уборкай збожжавых актыўна ідзе нарыхтоўка кармоў, другі ўкос травы, закладваецца сянаж і сілас.