У Гомельскай вобласці ўборачная выходзіць на фінішную прамую

14 августа 2019
У лідарах - 6 паўднёвых раёнаў. Жніво ідзе пад знакам бяспекі. Да ўборачнай далучыліся валанцёры Чырвонага Крыжа і супрацоўнікі ДАІ. Актывісты грамадскай арганізацыі наведваюць гаспадаркі вобласці і забяспечваюць механізатараў пітной вадой. Адначасна - праверка ўзроўню артэрыяльнага ціску і кароткая лекцыя па аказанні першай дапамогі пацярпеламу ад спякоты. ДАІ ў сваю чаргу трымае на кантролі спраўнасць тэхнікі і наяўнасць усіх дакументаў.

У цэлым па краіне аграрыі сабралі амаль 5 мільёнаў 700 тон новага ўраджаю. Убрана больш як 83 працэнты плошчаў. Ураджайнасць - амаль 32 цэнтнеры з гектара.