У Гомельскай і Брэсцкай абласцях завершана сяўба ярыны

6 апреля 2015

Цыклон, які прайшоў напярэдадні, сельгасработам не перашкодзіў. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях завершана сяўба ярыны. Усяго ў краіне гэтымі культурамі ўжо засеяна больш за палову плошчаў. Планку ў 50% пераадолела Гродзенская вобласць - тут пад пасевамі амаль 79 тысяч гектараў. Актыўна вядуцца работы і ў сталічным рэгіёне - 107 тысяч гектараў засеяна. Усё гаспадаркі забяспечаны неабходнай тэхнікай. Завяршыць кампанію плануецца ў першай палове красавіка.