У Гомелі адбыўся конкурс праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”

24 февраля 2018

У Гомелі адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон”. Журы ацаніла каля 400 работ з усёй вобласці ў чатырох намінацыях і назвала лепшых. Сёлетні “Энергамарафон” - юбілейны. На Гомельшчыне прайшоў 20-ы раз. Пачынаўся як конкурс звычайных малюнкаў на тэму энергазберажэння. Сёння ўдзельнікі прапаноўваюць практычныя праекты. Напрыклад, разумныя жалюзі распрацавалі ў 27-й школе Гомеля. Яны працуюць на сонечных батарэях і самі закрываюцца ў залежнасці ад асвятлення. Распрацоўка заняла ў сваёй намінацыі першае месца. Увогуле аўтаматычныя дыстанцыйныя сістэмы сёлета – адна с самых папулярных тэм праектаў.

Рэната Ігнаценка, навучэнка Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа: "У нашай праграме мы дэманструем такія энергазберагальныя прыборы, дзякуючы якім, напрыклад, калі ў вас нешта засталося працаваць, то з дапамогай нашых электрапрыбораў мы зможаце літаральна на адлегласці іх выключыць і тым самым прадухіліць нейкія далейшыя праблемы".

Сярод чатырох сотняў удзельнікаў найбольш актыўна сябе праявілі навучэнцы ўстаноў адукацыі Гомеля, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Жлобінскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Светлагорскага раёнаў. Цяпер пераможцы абласнога этапу рыхтуюцца да фінальных спаборніцтваў.