У Гомелі праходзе міжнародная выстава нафтапрадуктаў

2 ноября 2013

У найбліжэйшыя дні на АЗС пачнецца продаж зімовага паліва. Нафтавікі абяцаюць, што арктычнага паліва хопіць усім і за якасць ручаюцца. Першыя дзве тысячы тон паліва ўжо гатовыя да рэалізацыі. Гэта распавялі на міжнароднай выставе нафтапрадуктаў у Гомелі. Акрамя беларусаў, наша паліва чакаюць і ў Расіі. Зацікаўленасць выяўляе паліўны саюз.


Рыгор Сергіенка, выканаўчы дырэктар Расійскага паліўнага саюза: Беларускія НПЗ, калі параўноўваць па краінах Мытнага саюза, на першым месцы. Потым ідзе Расія і Казахстан. Таму беларускі бензін лепшы ў гэтых адносінах. Ён праходзіць па ўсіх паказчыках і патрабаваннях, у тым ліку і ў рамках Мытнага саюза.


Сяргей Каморнікаў, намеснік генеральнага дырэктара РУП Вытворчае аб'яднанне Беларуснафта: Сёлета ўпершыню арктычнае паліва будзе па трубаправодзе пастаўляцца на Мазырскую нафтабазу. А гэта значыць, што яно на працягу сутак можа быць дастаўлена на любую АЗС, у любую вобласць. Г.з мы аператыўна будзем рэагаваць на попыт і задавальняць яго хуткімі тэмпамі.


У форуме прымаюць удзел каля 30 айчынных і замежных арганізацый, паліўных трэйдараў і прадпрыемстваў з Беларусі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Латвіі. Падчас выставы нафтавікі пабываюць на гомельскіх АЗС, наведаюць Беларускі газаперапрацоўчы завод, нафтабазу і НПЗ у Мазыры. Тут азнаёмяцца з перадавымі тэхналогіямі перапрацоўкі і збыту нафтапрадуктаў.