У Гомелі пасля буйной мадэрнізацыі адкрыўся завод па вытворчасці шкляной прадукцыі

4 февраля 2019

Новае жыццё атрымала сэрца прадпрыемства - шклаварная печ. Яна апошняга пакалення з інавацыйнымі вогнетрывалымі матэрыяламі, якія дапамогуць знізіць энергетычныя выдаткі. Апусціць планку сабекошту дазволіць і выкарыстанне мясцовых матэрыялаў: пяску, мелу і другаснай сыравіны. Вырабляць будуць слоікі для кансерваваных прадуктаў, алкагольнай і малочнай прамысловасці. Тэхналагічнае адраджэнне дасць прадпрыемству выхад на міжнародныя рынкі і зробіць галоўным канкурэнтам імпартных пастаўшчыкоў шкляной тары ў краіне. Канкурыраваць у якасці гатовыя не толькі з калегамі ў Расіі і Украіне, але і ў Еўропе. Прыемны бонус для мясцовых жыхароў - з адкрыццём завода з'явілася 280 новых рабочых месцаў.

Чакаецца, што 30 % прадукцыі будзе пастаўляцца на экспарт. Кантракты на пастаўку падпісаныя ўжо на чатыры месяцы наперад. Пры гэтым дзяржава з адкрыццём завода зможа скараціць імпарт слоікаў і гэтым эканоміць да 12 мільёнаў долараў за год.