У Гомелі абмяркуюць заканадаўчае забеспячэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

13 февраля 2018

Саюзныя парламентарыі сёння ў Гомелі абмяркуюць заканадаўчае забеспячэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Таксама размова пайдзе наконт перспектыў дзелавога ўзаемадзеяння прыгранічных абласцей і рэгіёнаў дзвюх краін. Акрамя таго, саюзныя парламентарыі сустрэнуцца з кіраўніцтвам вобласці і наведаюць шэраг буйных кампаній.