У Футбольным манежы стартаваў Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум

17 сентября 2019
За  кошт чаго будзе расці беларуская эканоміка найбліжэйшыя пяць гадоў, сёння абмяркоўваюць у Мінску. У Футбольным манежы некалькі гадзін таму запрацаваў Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум. Зараз тут рыхтуюцца да афіцыйнага адкрыцця,  пачатак у найбліжэйшы час. Акцэнт  на лічбавізацыі прамысловасці. На выставе інавацыйных распрацовак  150 узораў для ўкаранення ў вытворчасць. Асобна паказалі навінкі для шырокага спажыўца. Перш за ўсё электратранспарт: самакаты, скутары і веласіпеды. Важным складальнікам форуму стануць і бізнес-сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі з-за мяжы.