У форуме "Брэст-2019" бяруць удзел афіцыйныя дэлегацыі і бізнесмены з 20 краін

12 апреля 2019

У Брэсце  гэтымі днямі праходзіць бізнес-форум дзелавых кантактаў. Галоўнай пляцоўкай па пытаннях інвеставання стаў лёгкаатлетычны манеж. Тут на выставе свае тавары і паслугі прэзентуюць звыш 130 прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Польшчы. У форуме бяруць удзел афіцыйныя дэлегацыі і бізнесмены з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Усяго  прадстаўнікі з дваццаці краін. Ужо падпісаны тры інвестпагадненні  і дагаворы аб супрацоўніцтве. Так, Беларусь і Малдова плануюць у Пінску сумесна вырошчваць спецыяльныя сарты вінаграду для вытворчасці каньякоў.

Сёння ў рамках форуму адбудзецца першы брэсцкі турнір па робататэхніцы SmartRoboFest. Таксама пройдуць кантактна-кааперацыйная біржа і аўкцыённыя таргі нерухомасці.