V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі заўтра прыме Магілёў

9 октября 2018

Другая палова тыдня ў Беларусі пройдзе пад знакам саюзнай якасці і важкіх экспартных кантрактаў. V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыме Магілёў ужо заўтра. Удзельнічаць у галоўных мерапрыемствах 12 кастрычніка будзе і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што разам з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным Кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, прысвечаным прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што перад гэтым пройдзе асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, падчас якой будуць абмяркоўвацца найболей актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін. Праграма знаходжання ў Беларусі Прэзідэнта Расіі ўключае і магчымасці для нефармальных размоў кіраўнікоў дзяржаў.