У фокус новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" трапілі яблыкі, грушы, слівы

1 сентября 2019

Як раз у найбліжэйшую сераду рэпарцёры АТН больш  падрабязна спыняцца на ўборцы садовага ўраджаю. У фокус новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" трапілі яблыкі, грушы, слівы і яшчэ гадоў 5-10 таму, здавалася б, дзіўныя для нашых шырыняў тыя самыя  кавуны, вінаград і арэхі! 

Такім чынам, колькі каштуе вырасціць плады?  Вылічым рэнтабельнасць. А таксама, чаму беларускі яблык у магазінах даражэйшы за імпартны? Пачым нарыхтоўшчыкі скупляюць ураджай? Раскажам аб усім падрабязна ў гэтую сераду пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".