У Еўразійскім эканамічным саюзе трэба наладжваць адносіны без вынятак і абмежаванняў

20 октября 2016

Парадак дня 4-га пасяджэння міжурадавага Савета ЕАЭС, якое пройдзе на наступным тыдні ў Мінску, абмеркавалі сёння беларускі прэм'ер Андрэй Кабякоў і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян. Такі фармат сустрэч прэм'ер-міністраў вельмі запатрабаваны. Яшчэ застаецца шмат пытанняў у рамках саюза, якія на ўзроўні экспертаў не знаходзяць вырашэння. Беларусь лічыць, што іх трэба аператыўна разглядаць. Сёлета Еўразійская эканамічная камісія шчыльна займаецца заключэннем пагадненняў аб вольным гандлі з трэцімі краінамі. На гэты конт у Беларусі ёсць свая пазіцыя.

Сярод галоўных пытанняў парадку дня Еўразійскага міжурадавага савета - праца над новым Мытным кодэксам і ўкараненне механізму кантролю за перамяшчэннем тавараў на тэрыторыі ЕАЭС. Таксама кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана будуць гаварыць аб інтэграцыі і стымуляванні эканамічнага росту сваіх краін.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя