Сёлета ў Беларусі разлічваюць сабраць не менш як 9 мільёнаў тон збожжа

2 марта 2018

У цэлым аграрыі гатовыя да старту вясновых палявых прац. Аб гэтым напярэдадні ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" на "Беларусь 1" заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Сёлета ў краіне разлічваюць сабраць не менш як 9 мільёнаў тон збожжа. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што задача АПК - пашыраць рынкі збыту беларускага харчавання.

Згодна са словамі Міхаіла Русага, сёння попыт ёсць на розныя віды харчовай прадукцыі і трэба ўмець знаходзіць і партнёраў, і шляхі прасоўвання тавараў.