Сёлета ўборка збожжавых супала з нарыхтоўкай кармоў

2 августа 2018

Другі ўкос траў зараз ідзе і ў гаспадарках Чэрвеньскага раёна. Ад кукурузы ў гэтым годзе таксама чакаюць вялікай аддачы, пакуль гэта культура даспявае. Затое ўборка хлеба ідзе актыўна. На дапамогу прыязджаюць і маладзёжныя экіпажы з Мінска. Пра ўдалыя тандэмы на жытнёвых палях - Юлія Токар.

Малады камбайнер з ураджайным прозвішчам Аляксей Яблыкаў кожнае лета падчас жніва з Мінска накіроўваецца ў палі. У слесара па рамонце аўто цікавасць не толькі прафесійная – асвоіць вялізную машыну, але і паставіць асабістыя рэкорды.

Цікава, што гэты маладзёжны экіпаж стаў лідарам не толькі па намалоце (у мінулым сезоне яны ўбралі першую тысячу тон збожжа), але і лідары ў сацыяльных сетках. Дзякуючы такім экіпажам аграрыі Чэрвеньскага раёна ўбралі больш за трэць палеткаў. Сёння іх каравай важыць амаль 18 тысяч тон – гэта жыта, пшаніца, ячмень, трыцікале. А палі ў гаспадарках больш нагадваюць аэрадром ад колькасці камбайнаў і іншай сельгастэхнікі. Сёлета ўборка хлеба супала з другім укосам траў.

Механізатар Аляксей Ладуцька сёлета працуе як раз у такім міжгаспадарчым атрадзе.

Профіль гэтай гаспадаркі - вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі, таму нарыхтоўка кармоў - стратэгічны рэсурс.

Сёлета вялікай аддачы чакаюць і ад кукурузы. Надвор'е пакуль спрыяе яе росту як на корм, так і на зерне.

Уборку жоўтага зерня пачнуць напрыканцы верасня. Трэба дачакацца васковай спеласці.