Сёлета краіна разлічвае на 10-мільённы каравай

14 августа 2017

У беларускіх аграрыяў застаецца роўна тыдзень, каб завяршыць уборачную. Сёлета краіна разлічвае на 10-мільённы каравай (гэта з улікам кукурузы і рапсу). Ужо намалочана амаль 5 мільёнаў тон збожжа.

Каб своечасова і без страт сабраць ураджай, на поўнач Мінскай вобласці перакінутая дадатковая сельгастэхніка. 65 збожжаўборачных камбайнаў і 40 аўтамабіляў для перавозкі збожжавых адправіліся ў тыя раёны, дзе неабходная дадатковая дапамога. Так, у Нясвіжскім раёне ўбрана каля 70-ці працэнтаў тэрыторыі збожжавых, і таму 15 камбайнаў рэгіён перадае Барысаўскаму раёну, дзе асвоена каля 45-ці працэнтаў плошчаў.

Паводле ацэнак спецыялістаў, на палях Мінскай вобласці ёсць 2 мільёны тон збожжа.