Сёлета сталічны рэгіён павялічыў экспарт на чвэрць

25 октября 2017

Малыя прадпрыемствы вобласці павінны выкарыстоўваць інструменты фінансавага страхавання падчас заключэння кантрактаў з замежнымі партнёрамі. Такое меркаванне выказалі сёння ўдзельнікі семінара па выкарыстанні фінансавых інструментаў у аблвыканкаме. Асабліва гэта датычыцца тых кампаній, якія пастаўляюць сваю прадукцыю ў краіны далёкай дугі: Кітай, Афрыку і Лацінскую Амерыку. Нагадаем: задача размеркаваць увесь экспарт Мінскай вобласці па прынцыпе траціну на Расію, траціну на Еўропу, траціну на далёкае замежжа стаіць перад усімі прадпрыемствамі вобласці.

Сёлета сталічны рэгіён павялічыў экспарт на чвэрць. 50 працэнтаў знешніх кантрактаў прыпадае на Расію.