Сёлета вынік жніва рэкордны

19 августа 2014

І калі пасля Спаса толькі пачынаюць збіраць ураджай яблыкаў, то ўборка збожжавых падышла да канца. Сёлета вынік рэкордны - 9 мільёнаў 132 тысячы тон. Харчовая бяспека гарантаваная. Масавую ўборку пакуль не завяршылі толькі віцебскія аграрыі. Але калі надвор'е падорыць некалькі пагодлівых дзянькоў, работы завершацца за найбліжэйшыя два дні. На 96 працэнтаў выкананы дзяржзаказ па здачы новага збожжа. Дарэчы, аграрыі ўжо актыўна сеюць азімы рапс і рыхтуюць глебу пад збожжавыя.