Сёлета Беларусь плануе экспартаваць турпаслуг на 250 мільёнаў долараў

7 апреля 2013

Сёння  ў краіне налічваецца больш за паўтары тысячы суб'ектаў экатурысцкага бізнесу.  Гэтая сфера імкліва развіваецца, і каб нарматыўная  база адпавядала, неабходна мяняць заканадаўства ў гэтай сферы. Такое меркаванне прагучала падчас круглага стала, які прайшоў у рамках праекта Праграмы развіцця ААН Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё. Донарам праекта з'яўляецца Агенцтва ЗША па міжнародным  развіцці, ён разлічаны на два з паловай гады. Яго бюджэт – каля 2 мільёнаў долараў.