У гэтыя дні ў Вене праходзіць 60-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ

28 сентября 2016

Удзел у ёй прымае і Беларусь. У Венскім міжнародным цэнтры адкрыўся стэнд нашай краіны і прайшла афіцыйная прэзентацыя Беларускай АЭС. Мінск - сярод дваццаці сусветных сталіц, якія заслужылі права прадэманстраваць свой ядзерны патэнцыял на пляцоўцы самай аўтарытэтнай арганізацыі ў галіне атамнай энергетыкі. Жаданне абменьвацца вопытам з Беларуссю ўжо выказалі Фінляндыя, Швецыя, Венгрыя і Нарвегія.

Сёння ў Вене стартуе навуковы форум, працягваюцца двухбаковыя перамовы. Асобны блок пытанняў, якія трэба абмеркаваць беларускай дэлегацыі, - гэта ахова здароўя.