Гэтымі днямі бізнесмены і чыноўнікі Беларусі і В'етнама сабраліся ў Мінску на бізнес-форум

11 сентября 2013
Яны абмяркуюць перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Так, ужо ў лістападзе в'етнамскі рыс з'явіцца на прылаўках нашых магазінаў, зацікаўленая Беларусь і ў імпарце в'етнамскіх морапрадуктаў. А чайная асацыяцыя прапаноўвае пабудаваць у нас фабрыку па фасоўцы і пакаванні чаю.

Наконт чаго яшчэ вялі размову дзелавыя колы дзвюх краін, раскажа Юлія Плытнік.

Беларуска-в'етнамскі бізнес-форум сабраў 36 в'етнамскіх кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць па энергетыцы, будаўніцтве і інфармацыйных тэхналогіях. А падчас кантактна-кааперацыйнай біржы беларускія кампаніі правялі перамовы з в'етнамскімі калегамі па найбольш перспектыўных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва.

На грашовай купюры В'етнама вартасцю 10 донгаў адлюстраваны трактар Беларус як сведчанне цеснага супрацоўніцтва ў 80-х савецкіх гадах. Сучасныя бізнесмены і афіцыйныя асобы дзвюх краін мараць паўтарыць той поспех. На бізнес-форуме агучаныя дзясяткі дзелавых прапаноў.

Яўген Маскалёў, намеснік начальніка ўпраўлення экспарту прадукцыі прадпрыемства: Патрабаванне партнёраў - гэта патрабаванне рынку. Мы ўскладаем вялікія надзеі на новыя шыны кар'ернай тэхнікі - наш новы прадукт.

За першае паўгоддзе 2013 года тавараабарот дзвюх краін вырас на 2 %. У асноўным В'етнам экспартуе ў Беларусь морапрадукты, рыс, каўчук, а імпартуе калійнае ўгнаенне, машыны, абсталяванне і запчасткі. Таксама з пачатку 2013-га абедзве краіны абмяркоўваюць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Мытным саюзам.

В'етнамскія бізнесмены робяць першыя крокі ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі. Пакуль гэта толькі пачатак. Чакаем вынікаў.