У Ерэване праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета

30 апреля 2019

Ліквідацыя бар'ераў на ўнутраным рынку ЕАЭС, прамысловая кааперацыя, гандаль, мытнае супрацоўніцтва і лічбавая эканоміка. Гэтыя тэмы ключавыя на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які ў гэтыя хвіліны праходзіць у Ерэване. Кіраўнікі ўрадаў краін-удзельнікаў правялі перамовы ў вузкім фармаце, зараз пасяджэнне працягваецца ў пашыраным складзе, дзе прапануюць рэкамендацыі па развіцці інтэрнэт-гандлю ў саюзе,  дадуць справаздачу ЕЭК за мінулы год, а таксама прапановы па зацвярджэнні адзіных падыходаў пры вывазе тавараў. На сёння запланавана і двухбаковая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі.