У Ерэване пачынаецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

1 октября 2019

У гэтыя хвіліны ў Ерэване пачынаецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Удзел у ім возьме і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнты ўжо прыбылі ў дзяржаўную рэзідэнцыю. Пасля сумеснага фатаграфавання пройдзе сустрэча лідараў краін ЕАЭС

спачатку ў вузкім складзе, далей поўнафарматны дыялог прадоўжыцца з членамі афіцыйных дэлегацый. Парадак дня ўключае паўтара дзясятка пытанняў. Гэта эканамічнае супрацоўніцтва, фінансавая палітыка, энергетыка, асноўныя  напрамкі  міжнароднай дзейнасці і развіццё партнёрства з трэцімі краінамі. 

Мінск застаецца прыхільнікам інтэграцыі і гатовы адкрыта абмяркоўваць цяжкасці росту Еўразійскага саюза,  а менавіта выняцці  і бар'еры ў гандлі. Яны ідуць насуперак  ідэі, што ляжыць у аснове аб'яднання. Найбольш адчувальнае пытанне для Беларусі  ў маючым адбыцца параду дня - размеркаванне сум увазных мытных пошлін  паміж дзяржавамі. Работа па іх пераглядзе вядзецца з 2017 года, кожная краіна адстойвае найбольш выгадны для сябе варыянт. Пакуль знайсці кампраміс дзяржавам так і не ўдалося. Да гэтага пытання плануюць вярнуцца сёння. 

У наступным годзе старшынства ў ЕАЭС пяройдзе да нашай краіны,  і Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на сённяшнім саміце абазначыць пазіцыю Беларусі па актуальных інтэграцыйных пытаннях. Падрабязнасці ў наступных выпусках навін.