Агульныя меры па стымуляванні эканамічнай стабільнасці ў ЕАЭС выпрацуюць гандлёва-прамысловыя палаты "пяцёркі". Ініцыятыву падтрымаў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч. Ён выйшаў на відэасувязь з кіраўнікамі ведамстваў.
Нагадаем, менавіта наш Прэзідэнт прапанаваў прапрацаваць агульныя для ЕАЭС механізмы рэагавання на глабальныя крызісы. Недапушчальна, каб асобныя нацыянальныя рэгулятары прымалі аднабаковыя рашэнні аб падтрымцы ўласнай эканомікі. Галоўная інтэграцыя Еўразіі будзе развівацца толькі дзякуючы зладжанай працы ўсіх краін-удзельніц.
Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Самая галоўная свабода з чатырох - гэта наш свабодны гандаль. Трэба максімальна зняць гэтыя бар'еры. Толькі праз філасофію супрацоўніцтва мы можам гэта пераадолець. Разам, як гаварыў Прэзідэнт. Мы павінны захаваць усе напрацоўкі ў прамысловай кааперацыі. Сёння мы павінны дапамагчы найболей уразлівым сектарам - турызму, індустрыі гасціннасці і ўсім тым, якія адчуваюць сур'ёзную напругу".













