У Еўразійскім эканамічным саюзе трэба больш увагі надаваць новым сумесным праектам і стварэнню канкурэнтаздольных тавараў. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў кіраўнік Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч. Зараз у рамках аб'яднання прынята карта індустрыялізацыі. Ідзе пошук крыніц фінансавання перспектыўных праектаў. Асаблівая ўвага ўнутраным узаемным інвестыцыям, якіх пакуль мала. Праз тры-чатыры месяцы Еўразійская эканамічная камісія разлічвае сфарміраваць фонд, які зоймецца фінансавай падтрымкай сумесных праектаў.
У ЕАЭС трэба больш увагі надаваць новым сумесным праектам і стварэнню канкурэнтаздольных тавараў
20 июля 2020













