У дзень заснавання кітайска-беларускага індустрыяльнага парка адкрылі ганаровую дошку рэзідэнтаў

13 мая 2019

У дзень заснавання кітайска-беларускага індустрыяльнага парка адкрылі  ганаровую  дошку  рэзідэнтаў і адзначылі лепшыя будаўнічыя праекты

28 кампаній пачалі выпуск  сваёй  прадукцыі  ў сферы лагістыкі і навукова-даследчай дзейнасці. Напрыклад,  дызельныя  агрэгаты  пастаўляюць на Мінскі аўтамабільны завод. У планах - супрацоўніцтва з прадпрыемствамі "Амкадор" і "Гомсельмаш". Суперкандэнсатары  індустрыяльнага парка выкарыстоўваюцца ў беларускіх электробусах. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў аб'ёмы павялічаць удвая.

У Дзень парка адбыліся спартыўная і канцэртная праграмы. Трэба адзначыць, што сацыяльную  інфраструктуру  тут таксама развіваюць. У чэрвені завершаць будаўніцтва першага шматкватэрнага  дома. Распрацаваны праекты паліклінікі, школы і дзіцячага сада.