У Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум

21 января 2019

Асноўная тэма мерапрыемства - глабалізацыя. Абмяркуюць таксама праблемы крыптавалют, пытанні кібербяспекі, лічбавай эканомікі. Удзел у форуме прымуць лідары некалькіх дзясяткаў краін і міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі бізнесу - усяго больш як тры тысячы ўдзельнікаў са 110 краін. Дэлегацыя адміністрацыі ЗША не паедзе ў Давос з-за часовага спынення працы. Таксама на форуме не будзе прэзідэнта Францыі з-за праблем з забастоўкамі "жоўтых камізэлек" і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі на фоне сітуацыі з Брэксітам.