У будучым годзе магчымая дэнамінацыя

19 июня 2013
Да дэвальвацыі перадумоў няма, дэнамінацыя не выключаная ў будучым годзе. Гэта заявіла кіраўнік Нацбанка сёння падчас прамой лініі з чытачамі Народной газеты. Надзея Ермакова таксама адзначыла: чакаецца, што інфляцыя па выніках года не перавысіць раней запланаваныя 12 працэнтаў, а ўсе плацяжы па знешніх і ўнутраных даўгах Беларусь выконвае ў тэрмін.


Многія пытанні датычыліся крэдытавання і фінансавай граматнасці насельніцтва.