У Будапешце пачынаюцца дні Мінска

19 апреля 2018

Новы ўзровень гандлёва-эканамічных і культурных адносін паміж сталіцамі Беларусі і Венгрыі! Сёння ў Будапешце пачынаюцца дні Мінска. Сваю прадукцыю прэзентуюць харчовыя прадпрыемствы, рэзідэнты Мінскага гарадскога тэхнапарка, сталічныя аб'екты турыстычнай галіны. Чакаюцца перамовы мэраў двух гарадоў.

Аляксандр Крэпак, намстаршыні Мінгарвыканкама: "Адначасова будзе выстаўлены павільён на вясновым кірмашы Будапешта, які збірае шмат удзельнікаў з усяго свету. Там будзе паказаная прадукцыя прадпрыемстваў Мінска. Таксама будзе прэзентаваны турыстычны патэнцыял Мінска".

Таксама Мінск і Будапешт пашыраюць супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. Плануецца, што венгерскія спецыялісты наведаюць Белкамунмаш, для таго каб разгледзець магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства.