У Буда-Кашалёўскі раён прыбыла першая партыя энерганасычаных трактароў

27 марта 2018

Усяго да новага сезона аўтапарк рэгіёна павялічыцца на 122 магутныя машыны. І прызначаныя яны будуць не для гаспадарак персанальна, а папоўняць механізаваныя атрады. Зараз такія ствараюцца ў кожным раёне Гомельскай вобласці і будуць адпраўляцца ў самыя праблемныя месцы падчас палявых прац.

Уладзімір Кулыгін, намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама: "Атрады гэтыя былі створаныя з мэтай аказання практычнай дапамогі сельгасарганізацыям. Вось гэтым атрадам распараджацца будзе непасрэдна старшыня райвыканкама - ён бачыць, дзе яму трэба аказаць дапамогу ў правядзенні прац, і будзе ім кіраваць".

Аляксандр Клюеў, намеснік гендырэктара - начальнік упраўлення механізавання і камплектацыі КУП МВХ "Гомельмеліявадгас": "Тэхнічныя магчымасці для іх абслугоўвання ў нас ёсць - ёсць майстэрні, падрыхтаваныя людзі, навучаныя. Мы ў зімовы перыяд падрыхтавалі неабходную колькасць механізатараў".

Навучыліся працы на сучаснай тэхніцы больш як 550 механізатараў Гомельскай вобласці. Іх стажыроўка, як і купля тэхнікі, арганізаваная за бюджэтныя сродкі.