У Брэсцкай вобласці ў планах высадзіць каля двух з паловай мільёнаў саджанцаў

15 апреля 2018

У Беларусі стартаваў Тыдзень лесу. У Брэсцкай вобласці ў планах высадзіць каля двух з паловай мільёнаў саджанцаў.

Учора на пасадку маладых дрэў выйшлі людзі розных прафесій і ўзростаў, у тым ліку сем'ямі. У Мухавецкім лясніцтве на дзялянцы на два гектары працавалі школьнікі, супрацоўнікі падатковай інспекцыі, леснікі і проста добраахвотнікі. Паўсотні чалавек высадзілі амаль 11 000 соснаў і бяроз на ўчастку, дзе ад нашэсця караеда пацярпела елка.

Акцыя па аднаўленні лясоў Беларусі падоўжыцца да 21 красавіка. Толькі ў Брэсцкай вобласці будзе адноўлена звыш чатырохсот васьмідзесяці гектараў лясных угоддзяў.