Уборка збожжа стартавала ў Беларусі

9 июля 2020
У Брэсцкай вобласці яна пачалася з прыгожай традыцыі - Зажынкі. Гэты абрад нашы продкі праводзілі сто гадоў таму. Пачатак уборкі быў радаснай падзеяй для ўсёй вёскі. Хлебаробы дзякавалі Богу за добрае надвор'е і будучы ўраджай. У вёсцы Клепачы проста ў полі спявалі народныя песні і збіралі каласы сярпом. А далей у справу ўступіла сучасная магутная тэхніка. Сельгаспрадпрыемства "Жураўлінае" - адно з самых вялікіх у вобласці. Яго плошча - сямнаццаць з паловай тысяч гектараў. Сёлета тут робяць добрыя прагнозы на ўраджай.

Дзмітрый Ціцянкоў, механізатар ААТ "Жураўлінае": "Сёлета вільгаці трошкі больш, і колас наліўся. Адбывалася наліванне коласа, пакуль ішлі дажджы. Ну, і заслуга яшчэ нашых аграномаў, механізатараў".

Дзмітрый Якутчык, дырэктар ААТ "Жураўлінае": "Трэба будзе падладжвацца, чакаць неабходнае надвор'е. Для таго каб да максімальнай вільготнасці сабраць збожжа, каб не марнаваць сродкі на сушку. Таму што гэта газ, гэта рэсурсы - грошы, эканоміка".

Сёння ў гаспадарцы паспела 250 гектараў ячменю. Нягледзячы на пераменлівае надвор'е механізатары ўжо ўбралі траціну гэтай культуры.