У Брэсцкай вобласці пачалі сеяць кукурузу і буракі

8 апреля 2020
У Беларусі пачалася сяўба кукурузы. Першымі ў Брэсцкай вобласці гэтыя работы пачалі ў "Белавежскім". Гэта адна з найбуйнейшых гаспадарак рэгіёна - 18 800 гектараў ворных зямель. Па словах аграрыяў, надвор'е дазволіла выйсці ў палі раней, чым  звычайна. Тэмпературны слупок знаходзіцца ля адзнакі каля 20 градусаў. Каб выканаць усе тэхналогіі, рабіць трэба ўсё хутка, пакуль зямля трымае вільгаць.

Пачалі ў "Белавежскім" сеяць і буракі. Сёлета пад культуру адведзена 260 гектараў. Калі дазволіць надвор'е, работы завершаць за тыдзень.