У Брэсцкай вобласці на камбайны пераселі 18 пажарных-ратавальнікаў

7 августа 2017

У Брэсцкай вобласці на камбайны на перыяд уборачнай пераселі нават 18 пажарных-ратавальнікаў. Яшчэ 14 супрацоўнікаў МНС задзейнічаны на зернесушыльных комплексах або вадзіцелямі на перавозцы збожжа.

Для гэтых мэт байцы спецыяльна ўзялі працоўныя водпускі. І ўжо два экіпажы з удзелам ратавальнікаў - сярод тысячнікаў. Яны адзначаны ў Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах. Камбайнер Уладзімір Канцэвіч і памочнік Аляксандр Здзярук у такім складзе на ўборачнай другі год. Павіншаваць тандэм прама на поле прыехалі калегі і прадстаўнікі мясцовых улад.

Кожны дзень у Брэсцкай вобласці на палі выходзяць каля паўсотні вадавозаў і спецаўтамабіляў, арганізавана дзяжурства па гарантаванні пажарнай бяспекі на ўборцы збожжа. У рэгіёне ўжо ўбрана 60 % плошчаў з каласавымі. Намалочана амаль 760 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 37 цэнтнераў з гектара. Завяршыць уборку ў рэгіёне плануюць праз тыдзень.