У Брэсцкім раёне сёння адкрылі вытворчасць паркетнай дошкі

4 декабря 2013

Прадпрыемства экспартна арыентаванае, 90% прадукцыі будзе прадавацца ў краіны Заходняй Еўропы. Заключаны дагаворы, у найбліжэйшы час пачнецца адгрузка тавару. Вытворчасць арганізавана за год з прыцягненнем расійскага капіталу. Пакуль тут па найноўшых тэхналогіях выпускаюць чыстую паркетную дошку з дубу, у перспектыве з'явяцца вырабы з ясеня і клёну. Аб'ём - арыенціровачна на 2 мільёны еўра за год.


На вытворчасць уладкавана каля 30 чалавек, у асноўным, мясцовыя жыхары. Перш чым пачаць выконваць свае працоўныя абавязкі, дрэваапрацоўшчыкі прайшлі навучанне. Практычна ўвесь працэс выпуску паркетнай дошкі аўтаматызаваны.