У Брагінскім раёне працуе найбуйнейшая сонечная электрастанцыя

18 октября 2019

Беларусь разам з  краінамі свету пераходзіць на зялёныя тэхналогіі, у тым ліку ў энергетыцы. Як прыклад - адна з найбуйнейшых сонечных электрастанцый у Брагінскім раёне. Тэхналагічны парк узвялі ў 2016 годзе. Яго магутнасць сёння складае 18 мегават. Для збору сонечнай энергіі ўсталявалі 90 тысяч панэляў. Яны займаюць плошчу  40 гектараў. Гэтага хапае, каб забяспечыцць энергіяй практычна  чатыры раёны Гомельскай вобласці.