Сёння сельгасарганізацыі Мінскай вобласці выбарачна пачынаюць апрацоўваць зямлю пад яравую сяўбу збожжавых. Так, у філіяле "Вялікія Навасёлкі" Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў на ворыва выходзяць шэсць магутных трактароў "Беларус" з плугамі. Адначасова ў палях працуюць і машыны "Раса". Спецтэхніка распыляе азот над пасевамі азімага рапсу. Па словах спецыялістаў, сама культура перазімавала добра, зараз рапсу важна падсілкавацца мінеральнымі ўгнаеннямі для вегетацыі і росту. Расліну пасеялі па адмысловай тэхналогіі. Рапс багаты бялком, а гэта высока цэніцца ў АПК.
У сельскагаспадарчых філіялах Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў больш за 30 тысяч гектараў зямель. Сёлета ў планах найбуйнейшага ў Мінскай вобласці перапрацоўшчыка збожжавых атрымаць 70 тысяч тон сваёй сыравіны для вытворчасці. Гэта палова патрэбаў камбіната.
У Барысаўскім раёне апрацоўваюць зямлю пад яравую сяўбу збожжавых
23 марта 2022













