Супрацоўніцтва бізнесу, гандлю і вытворцаў ізноў у полі зроку канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Форум FoodProm гэтым разам прайшоў у Мінскай вобласці. Галоўная мэта - прасоўванне брэндаў беларускіх вытворцаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў. У канцэрна "Белдзяржхарчпрам" добрыя паказчыкі. За год 13 новых краін. Зараз, напярэдадні зімы, за мяжу, у тым ліку і ў Амерыку, пайшлі і нашы навагоднія падарункі. Наогул навінак шмат і яны прыносяць добры даход.
Наперадзе ў праекта FoodProm сустрэчы бізнесу, гандлю і вытворцаў у кожным рэгіёне краіны.













