У Бешанковічах адкрыўся Міжнародны навукова-вытворчы комплекс

13 июля 2017

Інавацыйныя прэпараты, а таксама біялагічныя аналагі сусветных лекавых сродкаў для лячэння анкалагічных захворванняў зараз вырабляюць і ў Беларусі. Сёння ўрачыста адкрыўся ўнікальны для нашай краіны Міжнародны навукова-вытворчы комплекс. Асноўная мэта - распрацоўка і выпуск вакцыны для лячэння злаякасных пухлін. Аб унікальнай вытворчасці і міжнародным партнёрстве ў барацьбе з найскладанейшай хваробай - матэрыял Ксеніі Лебедзевай.

Каб у Бешанковічах з'явіўся высокатэхналагічны Міжнародны фармацэўтычны комплекс, аб'ядналіся лепшыя спецыялісты з краін ЕС і СНД, інвестары з Літвы, Славакіі, Індыі і, вядома, Беларусі.

Поўны цыкл вытворчасці - у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам GMP. І унікальнае для Беларусі абсталяванне - участак па вытворчасці цвёрдых лекаў, зроблены з прымяненнем ізалявальных тэхналогій.

Тут адбываецца змешванне кампанентаў, сушка і атрыманне аднастайнай масы, для далейшай вытворчасці і ператварэнне ў цвёрдыя лекі.

Пасля таблеціравання таблеткі транспартуюць у суседняе памяшканне, дзе іх пакрываюць абалонкай. Гэта фінішная стадыя падрыхтоўкі таблетак. Герметычны пакет кладуць у перадкамеру. Апаратчык апускае рукі ў спецыяльныя пальчаткі, распакоўвае яго не парушаючы тэхналагічнага працэсу.

У лабараторыі ідзе праца над самымі перадавымі прэпаратамі. Адзін з іх - персаніфікаваная вакцына. Вывучаюць малекулярную і генетычную будову пухліны пэўнага чалавека. На падставе звестак ствараюць індывідуальную вакцыну. Другі кірунак - стварэнне вакцын з выкарыстаннем геннай інжынерыі.

Ужо даўно навучыліся рэдагаваць геном бактэрый, раслін. Зараз прымаюцца спробы рэдагавання геному чалавека, чалавечага эмбрыёна. Калі мы бяром чалавечую пухліну, то мы замахнуліся выправіць гэты паламаны ген.

Тут жа і правяраюць, імітуючы фізіялагічныя паказчыкі чалавека ў шкле.

У шклянках-тэстарах створана асяроддзе як у страўніку. Тэмпература прыкладна 37 градусаў. У дадзены момант тут тэсціруюць цвёрдыя лекавыя сродкі. Гэта таблеткі і капсулы.

Праект - вынік дзяржаўнага і прыватнага партнёрства.

Агульныя інвестыцыі на пачатак года склалі парадку 10 млн еўра. На найбліжэйшыя 4 гады асноўныя інвестыцыі будуць у навуку. Парадку 4-5 млн еўра.

Пакуль жа прэпараты праходзяць этапы рэгістрацыі ў краінах Еўрасаюза, Украіне, В'етнаме, Сірыі і Расіі. Планы па экспарце да 2020 года - штогод прадаваць на 50 млн еўра.

Да з'яўлення вытворчасці ў Бешанковічах, асноўную частку лекавых сродкаў для анкахворых краіны - імпартавалі. Куплялі іх за кошт бюджэту, на што вылучаліся мільёны долараў. З адкрыццём вытворчасці ў Беларусі - сталі танней, захаваўшы еўрапейскую якасць.