У Берліне прайшло 12-е пасяджэнне беларуска-германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

27 июня 2014

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Ігар Назарук, германскую - начальнік Рэферата па супрацоўніцтве з краінамі Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа, Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Андрэас Нойман. На сустрэчы абмяркоўваліся стан і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.


ФРГ традыцыйна ўваходзіць у лік ключавых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі. Летась тавараабарот з Германіяй павялічыўся ў параўнанні з 2012 годам больш чым на 7%. Яго аб'ём упершыню дасягнуў без малога пяці мільёнаў долараў.