У Беластоку прайшла сустрэча парламенцкай дэлегацыі Беларусі з кіраўніцтвам ваяводства

14 февраля 2019

У Беластоку прайшла сустрэча парламенцкай дэлегацыі Беларусі з кіраўніцтвам ваяводства і профільных службаў. Бакі абмеркавалі трансгранічныя праекты, што рэалізуюцца з гродзенскімі і брэсцкімі партнёрамі. Асаблівая ўвага ахове навакольнага асяроддзя, супрацьпажарным мерапрыемствам і пытанням Белавежскай пушчы. У завяршэнні дня наша дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам сустрэнецца з беларускай дыяспарай у Польшчы.