У беларускую эканоміку будзе інвесціравана больш як 10 мільярдаў долараў

28 октября 2016

Чвэрць інвестыцый пойдзе на развіццё інфраструктуры - будаўніцтва дарог, аб'ектаў сацыяльнай сферы, развіццё лагістычнага патэнцыялу. Такі вынік сумеснай работы Міжведамаснага інфраструктурнага кардынацыйнага савета і Дзелавога кансультацыйнага савета Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. У прыватнасці, размова ідзе наконт рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10 мяжа Расіі - Гомель - Кобрын. Работа па гэтым праекце ўжо ідзе.

Нагадаем, што аўтамабільная дарога М10 мае міжнароднае значэнне. Яна звязвае Беларусь з Еўрапейскім саюзам і Расіяй, Казахстанам і Кітаем.