У беларускім парламенце сёння прымалі дэлегацыю Рэспублікі Карэя

22 января 2018
Яна прыбыла ў Мінск пасля двухгадовага перапынку. У цэнтры ўвагі - далейшае ўзаемадзеянне, галоўным чынам цікавасць да IT-сектара і лічбавай эканомікі. Паўднёвая Карэя - прызнаны лідар у гэтай сферы, і кампетэнцыі партнёраў важныя ў тым ліку ў заканадаўчым рэгуляванні. Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам, а таксама вывучыць падыходы калег. Бакі таксама абмеркавалі маючыя адбыцца Алімпійскія гульні.