У пасяджэнні калегіі прымаюць удзел Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый. Галоўная тэма - рэалізацыя планаў развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі. Разгледзяць таксама меры па ўмацаванні пазіцый Беларусі на знешніх рынках і прыцягненні ў эканоміку прамых замежных інвестыцый.














